У Мінску за продаж і захоўванне спайсу затрымалі дваіх юнакоў

У Мінску затрыманыя двое 17-гадовых хлопцаў. Ім выставілі абвінавачанні ў незаконным абароце псіхатропных рэчываў.

Як адзначае прэс-служба Следчага камітэта, юнакі нідзе не вучыліся і не працавалі. Адзін з іх быў нарказалежным, жыў у таварыша, выкарыстоўваў яго камп'ютар, каб набываць спайс і прадаваць яго іншым. Праваахоўнікі схапілі яго ў момант даставання са схованкі чарговай партыі спайсу. У таварыша ў кватэры таксама знайшлі спайс, ім яго "частаваў" "кватарант".

Праходзіць расследаванне крымінальных спраў, распачатых у адносінах абодвух хлопцаў.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі пачаў дзейнічаць антынаркатычны дэкрэт. Адказнасць за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, стала больш жорсткай.

Антынаркатычны дэкрэт: запалохванне ці рэальная барацьба

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі