Вы тут

У Мінску за два дні "згарэла" настаўніца, тэст на COVID-19 адмоўны

Алена Табакаева / TUT.by

У суботу паднялася тэмпература, у панядзелак стала задыхацца, у аўторак памерла ў бальніцы. Настаўніца пачатковых класаў мінскай школы №140 Алена Табакаева "згарэла" за два дні. Педагогу было ўсяго 53 гады.

"У суботу Алена Паўлаўна была ў школе на прыёме дакументаў. Увечары ў яе паднялася тэмпература — 38,5, яна яе збіла, — піша TUT.by са спасылкай на сяброўку педагога Святлану Кузьміцкую. — У панядзелак тэмпературы не было, але яна стала задыхацца і выклікала лекара. Ён паслухаў і, падазраючы правабаковую пнеўманію, адразу ж патэлефанаваў у хуткую".

Настаўніцу паклалі ў шпіталь. Але да вечара яе стан пагоршыўся, яна распавяла, што не можа дыхаць. Алену Табакаеву перавялі ў рэанімацыю. Але выратаваць яе не атрымалася.

Святлана Кузьміцкая кажа, што загінулую настаўніцу тэставалі на каранавірус, вынік — адмоўны. Афіцыйна прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць.

Алена Табакаева за час працы ў школе паспела выпусціць восем класаў. Яна была таленавітым педагогам, наватарам. Многія бацькі хацелі, каб іх дзеці патрапілі ў клас да Алены Паўлаўны.

У 2016 годзе Табакаева ўдзельнічала ў працы ўчастковай выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах. Яна была вылучаная ад Фрунзенскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.