У Мінску выратавальніка АСВОД асудзілі на 13 сутак арышту

У Мінску выратавальніка АСВОД асудзілі на 13 сутак арышту

У Мінску выратавальніка АСВОД 20-гадовага Леаніда Бугра асудзілі на 13 сутак арышту за... "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" (суддзя Фрунзенскага суда Ганна Буйноўская), паведамляе TUT.by. Яго затрымалі на працы 27 верасня. Падчас чарговай масавай апазіцыйнай акцыі ў сталіцы матрос-ратавальнік дзяжурыў у лодцы на вадзе недалёка ад Банку развіцця разам з двума калегамі. Відавочцы кажуць, што калі сілавікі пачалі затрыманні, хтосьці з лодкі крыкнуў ім "Навошта вы яго так жорстка затрымліваеце?". У адказ тыя загадалі падплыць да берагу. Відаць, тады і быў затрыманы выратавальнік. Адна з відавочцаў кажа, што яго пры гэтым ударылі.

Сваякі толькі ў аўторак даведаліся, што Леанід знаходзіцца ў турме ў Жодзіне і што суд прайшоў яшчэ ў панядзелак.

Гэта не першы выратавальнік з АСВОД, які трапляе пад суд апошнім часам. Раней судзілі работнікаў, якія выцягвалі з вады пратэстоўцаў. Іх вінавацілі "у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі