У Мінску ўручылі прэмію імя Алеся Адамовіча за дасягненні ў публіцыстыцы

У Мінску ўручылі прэмію імя Алеся Адамовіча за дасягненні ў публіцыстыцы

У Мінску ўручылі прэмію імя Алеся Адамовіча, якая даецца за дасягненні ў публіцыстыцы. Цырымонія прайшла ў межах агульнага сходу сябраў Беларускага ПЭН-цэнтру, перадае радыё “Свабода”.

Лаўрэатамі сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі. Захарэвіч адзначылі за публікацыі і асвятленне праблемаў гвалту і дыскрымінацыі. Ракіцкі ўганараваны за серыю дакументальных фільмаў “Сведкі”.

Прэмію імя Алеся Адамовіча заснаваў Беларускі ПЭН-Цэнтр у 1995 годзе. Яе прысуджаюць у памяць славутага пісьменніка-публіцыста. Сёлета прэмія ўручаецца ў 19-ы раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі