У Мінску ўпала дрэва, загінула жанчына
![У Мінску ўпала дрэва, загінула жанчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fsjqyt-xwaeqbc_.jpg.webp?itok=sjAEAyc5)
12 траўня ратавальнікі ліквідуюць у Мінску наступствы непагадзі: прайшлі навальніцы з моцным ветрам. Зафіксавана каля 20 выпадкаў падзенняў дрэў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаныя 8 аўтамабіляў.
На вуліцы Каліноўскага ўпала дрэва і траўмавала жанчыну. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС, якія яе дасталі з-пад дрэва. Медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць жыццё жанчыне не змаглі, яна памерла. Ёй было 38 гадоў. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Следчага камітэта, якія праводзяць праверку.
СК
![У Мінску ўпала дрэва, загінула жанчына](/sites/default/files/paragraphs/image/fsjqyufxmaas5ov.jpg)
![У Мінску ўпала дрэва, загінула жанчына](/sites/default/files/paragraphs/image/fsjqyuaxmaekx7r.jpg)
Наступствы моцнага ветру ў сталіцы / twitter.com/112MINSK
![У Мінску ўпала дрэва, загінула жанчына](/sites/default/files/paragraphs/image/77_1.jpg)
minsknews.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.