У Мінску ў РНПЦ "Маці і дзіця" ўпершыню ўвялі прэпарат за 2,5 млн долараў
![У Мінску ў РНПЦ "Маці і дзіця" ўпершыню ўвялі прэпарат за 2,5 млн долараў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/8240604f0ef17dbee61224a1211a556f.jpg.webp?itok=Py0ZOwfp)
17 снежня ў Мінску ў РНПЦ "Маці і дзіця" дзяўчынцы са спінальнай мышачнай атрафіяй упершыню правялі генную тэрапію. Быў уведзены самы дарагі ў свеце генны прэпарат — анасемнаген абепарвавек (Золгенсма). Яго камерцыйны кошт складае каля $2,5 млн, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Згаданы лекавы сродак ўжываецца для лячэння дзяцей са спінальнай мышачнай атрафіяй. Яго ўвядзенне стала магчымым "дзякуючы працы вялікай колькасці людзей і садзейнічанню Мінаховы здароўя на ўсіх этапах пастаўкі прэпарата ў краіну".
Даша Шапятоўская была ўключана ў міжнародную глабальную праграму, у якой метадам выпадковага выбару вызначаецца пацыент з бясплатным доступам да прэпарата. Дзяўчынка адчувае сябе здавальняюча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.