У Мінску ў гаражы знайшлі спайс-лабараторыю

18-гадовы жыхар Мінска арганізаваў спайс-лабараторыю ў гаражы, які ён арандаваў у Фрунзенскім раёне. На яе праваахоўнікі выйшлі пасля таго, як затрымалі маладога чалавека ў момант закладкі ў схованку спайса. На тэхнічным паверсе жылога дома знайшлі 27 кантэйнераў з курыльнай сумессю агульнай вагой больш за 240 грамаў.

Як інфармуе БЕЛТА, затрыманы даў паказанні, паводле якіх ён працаваў на адну з інтэрнэт-крамаў. Ад яе мінчук атрымліваў псіхатропныя рэчывы і ў гаражы вырабляў з іх спайс. Ён рабіў закладкі ў розных месцах (напрыклад, на тэрыторыі будоўлі, дзе знайшлі больш за 600 грамаў спайса), аплата здзяйснялася праз электронныя кашалькі.

Распачатая крымінальная справа, затрыманы застаецца пад вартай, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Фота: Fotolia, sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі