У Мінску таксіст прадаў за 500 рублёў чужы Mercedes

У Мінску таксіст прадаў за 500 рублёў чужы Mercedes

У Мінску таксіст прадаў за 500 рублёў чужы аўтамабіль Mercedes-Benz. Ён праязджаў па вуліцы Убарэвіча і заўважыў прыпаркаваную машыну. Яна яму падалася нічыйнай. 31-гадовы мужчына вырашыў... прадаць легкавік. Ён змясціў у інтэрнэце аб'яву пра продаж аўтамабіля з фотаздымкамі. Пакупнік знайшоўся. Таксіст сказаў, што згубіў дакументы на Mercedes. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, машыну ў яго купілі.

Mercedes пачалі шукаць пасля таго, як у міліцыю з заявай звярнуліся сваякі памерлага яго ўладальніка. Высветлілася, што якраз вырашалася пытанне з маёмасцю, і машына часова заставалася каля дома. Да таго часу, пакуль яе не заўважыў таксіст.

Па справе праводзіцца праверка. Пакуль невядома, якое пакаранне чакае мінчука. Раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за хуліганства і рабаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі