У Мінску таксама плануюць павысіць цэны на праезд у грамадскім транспарце

У сталіцы збіраюцца падняць цэны на праезд у грамадскім транспарце. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў агенцтве “Мінсктранс”. Праўда, пакуль канчатковыя цэны і даты змены тарыфаў яшчэ не ўзгаднілі.

Кіраўнік "Мінсктранса" Лявонцій Папянок раней заяўляў, што да канца 2017 года праезд у грамадскім транспарце сталіцы даражэць не будзе.

Раней цэны на праезд выраслі ў Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. Кошт праезду у аўтобусе, тралейбусе і трамваі вырас на 5 капеек. Цяпер талончык на звычайныя маршруты каштуе не 45, а 50 капеек, экспрэс — не 55, а 60 капеек.

Рашэнне пра падаражанне ў Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях пачынае дзейнічаць ад сёння, 20 кастрычніка.