Праезд у грамадскім наземным транспарце Мінска сёлета даражэць не будзе

Праезд у грамадскім наземным транспарце Мінска сёлета даражэць не будзе

У мінскім наземным гарадскім транспарце квіткі не будуць даражэць да канца 2017 года. Пра гэта інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс".

Гендырэктар "Мінсктранса" Лявонцій Папянок нагадаў, што кошт праезду вызначаюць гарадскія ўлады па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.  

Сабекошт пасажырскіх перавозак, на яго думку, і без таго дасягнуў рэкорднага ўзроўню ў гісторыі сталіцы — больш за 60%. Гендырэктар "Мінсктранса" заявіў, што трэба ўлічваць эканамічныя і сацыяльныя ўмовы беларусаў: "Павысіўшы праязныя тарыфы, можна атрымаць і зваротны эфект. Больш страціць, чым здабыць, бо проста з'явіцца большая колькасць безбілетнікаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі