Вы тут

У Мінску студэнты прыдумалі, як выяўляць "зайцоў" у транспарце: па вазе

sb.by

У Мінску студэнты эканамічнага факультэта БДУ прыдумалі, як выяўляць "зайцоў" у грамадскім транспарце. Яны распрацавалі цэлую сістэму — прапануюць выкарыстоўваць датчыкі вымярэння масы, што прыпадае на падвеску колаў аўтобуса, і аналізаваць лічыльнікі выкарыстаных праязных дакументаў, інфарумуе sb.by.

"Змена вагавых паказчыкаў пры захаванні або непрапарцыйным ваганні дадзеных аб праязных квітках паказвае на наяўнасць у транспарце грамадзян, якія не аплацілі праезд", — кажуць распрацоўшчыкі. Як беларускія транспартнікі аднесліся да прапановы выяўляць "зайцоў" па вазе, пакуль невядома.

У студзені-верасні 2019-га ў сталіцы кантралёры  выпісалі больш за 109 тысяч штрафаў за безбілетны праезд (летась было больш за 111 тысяч). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.