У Мінску справы аб канфіскацыі аўто распачалі супраць 10 кіроўцаў

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарвыканкама.



ДАІ: “Проста поўная неразбярыха з гэтым 317-м артыкулам творыцца. Некаторыя ўводзяць у зман і кажуць, што канфіскацыя транспартнага сродку дзейнічае толькі тады, калі два разы (затрымалі. — Еўрарадыё.) пасля 24 кастрычніка (дня, калі закон аб канфіскацыі аўто ў нецвярозых кіроўцаў набыў моц. — Еўрарадыё.). І вось супярэчнасці такія. Яшчэ дакладна тут ніхто не ведае… Атрымліваецца, што гэта не пасля 24-га трэба пачынаць лічыць, што трэба два разы сесці (быць затрыманым нецвярозым. – Еўрарадыё.), а цягам года”.



Тым не менш, на 10 “паўторнікаў” мінскія даішнікі ўжо накіравалі адпаведныя дакументы ў Следчы камітэт. Гэта рэальныя кандыдаты на канфіскацыю аўтамабіляў. Але ў сталічным ДАІ не выключаюць, што пасля аналізу статыстыкі затрыманняў нецвярозых кіроўцаў цягам года іх колькасць павялічыцца.  



Нагадаем, першы ў краіне аўтамабіль у нецвярозага кіроўцы канфіскавалі 13 лістапада. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы. Прычым, першы раз кіроўца FIAT трапіўся нецвярозым супрацоўнікам ДАІ 14 кастрычніка, а 27 кастрычніка — паўторнае затрыманне з 1 праміле алкаголю ў крыві. Апроч таго, парушальніку прысудзілі 39 мільёнаў штрафу, пазбавілі правоў на тры гады і прызначылі 1,5 года папраўчых работ з адлічэннем 20% заробку.



Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі