Вы тут

У Мінску развітваюцца з Леанідам Барткевічам

Былы саліст "Песняроў", заслужаны артыст Беларусі памёр на 72-м годзе жыцця / БЕЛТА

15 красавіка ў Мінску развітваюцца з Леанідам Барткевічам. Былы саліст "Песняроў", заслужаны артыст Беларусі памёр на 72-м годзе жыцця. Прычынай смерці стаў цукровы дыябет.

Грамадзянская паніхіда праходзіць у будынку Белдзяржфілармоніі. Пахаваюць музыку на Усходніх могілках. Там жа пахаваны і кіраўнік "Песняроў" Уладзімір Мулявін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.