У Мінску распавялі, куды пойдуць сродкі ад нафтавых пошлін

Сродкі, атрыманыя за кошт залічэння ў беларускі бюджэт нафтавых пошлін, будуць накіроўвацца выключна на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. У 2015 годзе гэта будзе 1,5-2 млрд долараў. Пра гэта 4 лістапада заявіў намеснік міністра фінансаў нашай краіны Максім Ермаловіч.

Ён растлумачыў, што за кошт гэтага бюджэт на 2015 год плануецца прыняць з прафіцытам, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, перамовы Беларусі і Расіі па падатковым манеўры ў нафтавай сферы скончыліся поспехам для Мінска ў кастрычніку 2014-га. Усе вывазныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, застануцца ў беларускім бюджэце, а не будуць пераведзеныя ў Расію.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі