У Мінску распачалі крымінальную справу за пагрозы старшыні выбарчай камісіі

У Мінску распачалі крымінальную справу за пагрозы старшыні выбарчай камісіі

У Мінску распачалі крымінальную справу за пагрозы старшыні ўчастковай выбарчай камісіі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, у пад'ездзе дома яе сваякоў хтосьці распаўсюдзіў дзясяткі улётак з фота і кантактнымі данымі службовай асобы (іх параскідалі па паштовых скрынях). У іх былі і пагрозы на адрас старшыні камісіі "у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў".

Следчыя праводзяць допыты пацярпелай і сведак, прызначаны экспертызы. Сілавікі шукаюць асобу ці асобаў, якія маюць дачыненне да вырабу і распаўсюду ўлётак.

З 4 жніўня ў Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Згаданыя ўлёткі былі распаўсюджаны ўвечары 3 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі