У Мінску пройдзе свята малдаўскай культуры

У Мінску пройдзе свята малдаўскай культуры

У Мінску пройдзе свята малдаўскай культуры. Яно адбудзецца 17 верасня ў Верхнім горадзе і будзе ўключаць у сябе канцэрт і іншыя імпрэзы.

Перад гледачамі выступяць вакальна-танцавальны гурт “Плай”, танцавальны ансамбль “Букурыя”, танцавальны дуэт “Прыетэнія”, а таксама салісты рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Абшчына малдаван”.

На свяце прадставяць выставу малдаўскіх рушнікоў, вышытых абразоў Марыі Васілеўскай, выставу карцін Васіля Семенюка, сувернірную прадукцыю. Таксама гасцям свята прапануюць майстар-класы па малдаўскіх танцах і вырабе сувеніраў. Можна будзе пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні і пазнаёміцца з малдаўскім святам “Марцішор”, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі