У Мінску прадалі ўсе адзіночныя білеты на матч БАТЭ — “Арсенал”

У Мінску прадалі ўсе адзіночныя білеты на матч БАТЭ — “Арсенал”

У Мінску прадалі ўсе адзіночныя білеты на матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ“Арсенал”. Прадаваць іх сталі а 10-й гадзіне ў офісе кампаніі Ticketpro. Жадаючых было шмат, утварылася вялікая чарга. Праз чатыры гадзіны, калі аб’явілі, што квіткоў ужо няма, каля кас заставалася яшчэ каля 40 чалавек. Ім сказалі, што ў чацвер перад матчам білеты яшчэ могуць з’явіцца.

Паядынак БАТЭ і лонданскага “Арсенала” пройдзе 28 верасня на “Барысаў-Арэне”, пачатак а 20-й гадзіне. Раней на гэты матч прадаваліся білетныя пакеты (у касах іх таксама няма). Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, у продаж трапіла больш за тысячу адзіночных квіткоў. Іх прадавалі не толькі ў Мінску, але і на “Барысаў-Арэне”, дзе чэргаў не было.

У Мінску прадалі ўсе адзіночныя білеты на матч БАТЭ — “Арсенал”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі