У Мінску працягваецца эвакуацыя будынкаў пасля паведамленняў пра мініраванні

У Мінску працягваецца эвакуацыя будынкаў пасля паведамленняў пра мініраванні

У Мінску працягваюцца эвакуацыі будынкаў пасля паведамленняў пра мініраванні. Сапёры працуюць у гандлёвых цэнтрах "Галерэя Мінск", "Сталіца", "Галілеа", "Дана Мол", бізнес-цэнтры "Рубін Плаза" (там знаходзіцца офіс "Анлайнера"). Як інфармавала Еўрарадыё, 19 жніўня па электроннай пошце прыйшло паведамленне пра мініраванне пяці гатэляў, Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", чыгуначных вакзалаў. Агулам было эвакуявана больш за 2 тысячы чалавек. Аднак сапёры не знайшлі выбуховых прыстасаванняў.

Прэс-служба МУС інфармуе ў Telegram, што "у розныя арганізацыі Мінска працягваюць паступаць паведамленні пра небяспеку". З-за гэтага міліцыя прымае дадатковыя меры бяспекі.

У Мінску працягваецца эвакуацыя будынкаў пасля паведамленняў пра мініраванні
Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі