У Мінску пенсіянерку арыштавалі на 8 сутак: доўга не адчыняла дзверы сілавікам

У Мінску пенсіянерку арыштавалі на 8 сутак: доўга не адчыняла дзверы сілавікам

У Мінску 59-гадовую Ніну Маслоўскую арыштавалі на 8 сутак адміністрацыйнага арышту, бо яна доўга не адчыняла дзверы сілавікам. Як піша тэлеграм-канал @viasnanazirae, жанчына сваёй віны не прызнала. Яна тлумачыла суддзі, што супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў да яе прыйшлі а 7-й раніцы і ёй трэба было апрануцца. Для гэтага ёй спатрэбілася каля пяці хвілін, пасля чаго дзверы яна адчыніла. У кватэры зрабілі ператрус, а гаспадыню завезлі на допыт. На волю яна ўжо не выйшла.

Маслоўскую завезлі ў Першамайскае РУУС і пакінулі там на ноч — да суда. 2 снежня ў судзе Першамайскага раёна адміністрацыйную справу пенсіянеркі разглядала суддзя Анастасія Кулік. Пратакол быў складзены нібыта за адмову адчыніць дзверы для правядзення вобшуку. Ніна Маслоўская назвала хлуснёй сведчанні сілавікоў, што дзверы яна адчыніла толькі праз 20 хвілін. Яна папрасіла зняць аднаго са сведак маску, каб яго апазнаць. Але суддзя сказала, што сведка "засакрэчаны". Адзін з сілавікоў прызнаўся, што не памятае, як выглядае кватэра жанчыны, бо "праводзіў у той дзень больш за 5 ператрусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі