У Мінску парыў ветру сарваў дах жылога дома. Фота
13 красавіка ў Беларусі ад стыхіі пацярпелі 148 населеных пунктаў.
У Беларусі падлічваюць страты ад стыхіі — ўчора магутны вецер зрываў дахі, вырываў з зямлі дрэвы, ламаў рэкламныя шчыты і нават цагляную сцяну. Як інфармуе прэс-служба МНС, у Мінску па вуліцы Брэсцкай пасля парыву ветру (20 метраў за секунду) з дрэва зваліліся галіны на два прыпаркаваныя легкавікі — "Форд Фокус" і "Сузукі SX4". Яны атрымалі нязначныя пашкоджанні.
У прыватным жылым доме па 1-м завулку Пірагова вецер сарваў частку даху на плошчы шэсць квадратных метраў. На шчасце, пацярпелых няма.
Нагадаем, у нашай краіне падчас стыхіі, якая абрынулася ў другой палове дня 13 красавіка, пацярпелі 148 населеных пунктаў — у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Парывы ветру дасягалі 24 метраў за секунду.
Як стыхія "гаспадарыла" ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Фота і відэа
Фота: mchs.gov.by