У Беларусі падчас стыхіі пацярпелі 148 населеных пунктаў

У Беларусі падчас стыхіі, якая абрынулася ў другой палове дня 13 красавіка, пацярпелі 148 населеных пунктаў — у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Парывы ветру дасягалі 24 метраў за секунду.

Як інфармуе БЕЛТА, былі пашкоджаныя дахі 111 жылых дамоў, а таксама 209 іншых будынкаў. Без электрычнасці заставаліся 642 населеныя пункты. На сённяшнюю раніцу іх ужо было толькі 40. Праводзяцца аднаўленчыя і рамонтныя работы.

Сярод учорашніх здарэнняў адзначым абвал цаглянай сцяны ў Брэсце, калі былі пашкоджаныя 10 аўтамабіляў.

Інфармацыі пра пацярпелых людзей няма.

Як стыхія "гаспадарыла" ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Фота і відэа

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі