У Мінску памерла жонка экс-прэзідэнта Кыргызстана Бакіева

Курманбек Бакіеў і Назгуль Таламушава з дзецьмі / АКИpress
Курманбек Бакіеў і Назгуль Таламушава з дзецьмі / АКИpress

У Мінску на днях памерла жонка былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Назгуль Таламушава. Ёй было 46 гадоў. Пра гэта паведамляе рэсурс vb.kg са спасылкай на крыніцы, блізкія да атачэння Бакіева.

Рэсурс піша, што Таламушава памерла 15 студзеня ад сардэчнай недастатковасці. Пахаваюць яе заўтра ў Кыргызстане — на яе малой радзіме у Тагуз-Тараузскім раёне Жала-Абадскай вобласці.

Назгуль Таламушава — другая жонка Бакіева. У іх двое дзяцей — дачка Лэйла і сын Даніяр. Пасля рэвалюцыі 2010 года Таламушава бегла разам з Бакіевым у Беларусь. Некаторы час яна працавала дырэктарам гатэля "Мінск", які належыць Упраўленню справамі Аляксандра Лукашэнкі.

Бакіеў па-ранейшаму жыве ў Беларусі. На радзіме супраць яго распачатыя тры крымінальныя справы. Суд ужо прызначыў яму завочна 30 гадоў зняволення за карупцыйныя і іншыя цяжкія злачынствы. Генпракуратура Кыргызстана накіроўвала некалькі запытаў аб выдачы Курманбека Бакіева, але афіцыйны Мінск кожны раз адказваў адмовай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі