У Мінску пачаліся перамовы па ўкраінскім крызісе

У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, інфармуе БелаПАН са спасылкай на МЗС Беларусі. Першымі сустракаюцца каардынатары рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы.

Каардынатарамі ўсіх чатырох падгруп з’яўляюцца прадстаўнікі АБСЕ.

Чакаецца, што сустрэча самой кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ пачнецца ў 15.00. Да яе пачатку павінны прайсці перамовы ўсіх чатырох падгруп: па бяспецы, эканамічных, палітычных, гуманітарных і эканамічных пытаннях. Усе сустрэчы праходзяць у “Прэзідэнт-гатэлі” ў закрытым для СМІ рэжыме.

Нагадаем, што папярэднія перамовы па ўкраінскім крызісе прайшлі ў Мінску 23 чэрвеня. Да гэтага раунду перамоваў украінскі бок падрыхтаваў прапановы аб стварэнні зоны бяспекі ў раёне вёскі Шырокіна пад Марыупалем і па адводзе цяжкіх узбраенняў калібрам менш за 100 мм — для артылерыі, 85 мм — для мінамётаў і ўсіх тыпаў танкаў. Адвод павінен адбыцца на максімальную дальнасць стральбы названага ўзбраення. Абодва бакі павінны адвесці адпаведнае ўзбраенне на адлегласць 15 кіламетраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі