У Мінску пачалася пракладка яшчэ аднаго тунэлю метро
Гэта тунэль ад будучай станцыі метро "Вакзальная" да станцыі "Кавальская Слабада".
Тунэлепраходчы механізаваны шчыт "Алеся" пачаў пракладваць тунэль ад будучай станцыі метро "Вакзальная" да станцыі "Кавальская Слабада", паведамляе БЕЛТА.
Праходка папярэдняга тунэлю — ад станцыі "Вакзальнай" да "Юбілейнай плошчы" — закончылася напрыканцы сакавіка.
Трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна (Зялёналужская) працягнецца на 17,2 км і будзе налічваць 14 станцый. Яна злучыць паўднёвыя і паўночныя раёны сталіцы з цэнтрам.
Цяпер на трэцяй лініі метро ідуць работы па будаўніцтве першых чатырох станцый — "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Юбілейная плошча", "Плошча Багушэвіча".