У Мінску на плошчы Перамогі знайшлі бутэльку з пасланнем з мінулага
![У Мінску на плошчы Перамогі знайшлі бутэльку з пасланнем з мінулага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/93c373664d7fa2061196c6ef597dcc9d.jpg.webp?itok=bGXS-ISp)
У Мінску на плошчы Перамогі знайшлі бутэльку ад шампанскага з пасланнем з мінулага, інфармуе тэлеграм-канал "Минск Сейчас". На яе натрапілі падчас дэмантажу гранітных пліт каля манумента (там працягваецца рэканструкцыя). У бутэльцы была запіска і дзве савецкія манеты наміналам 1 капейка 1985 і 1987 гадоў. На жаль, папера парваная і частка тэксту-звароту да нашчадкаў страчаная. Можна зразумець, што брыгада будаўнікоў Емельянава з 13 чалавек (усе прозвішчы пералічваюцца) распавядае пра тое, колькі яна там працавала і колькі за гэта атрымлівала грошай. З даты напісання паслання захавалася толькі "5 лістапада".
Манумент Перамогі быў усталяваны ў 1954 годзе.
![У Мінску на плошчы Перамогі знайшлі бутэльку з пасланнем з мінулага](/sites/default/files/paragraphs/image/paslann.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.