Вы тут

У Мінску на Арлоўскай сілавікі кідалі ў людзей светлашумавыя гранаты

Разгон нядзельнага маршу на Арлоўскай светлашумавымі гранатамі / "Радыё Свабода"

Сілавікі выкарысталі светашумавыя гранаты, каб разагнаць пратэстоўцаў, якія ўвечары 25 кастрычніка сабраліся на вуліцы Арлоўскай.

Пратэстоўцы пачалі разбягацца, ёсць паведамленні аб затрыманнях. Шмат людзей уцякае праз бліжэйшыя двары. Таксама, як перадае "Наша Ніва", ёсць дадзеныя аб як мінімум адным пацярпелым пасля выбуху гранаты.

Міліцыя пацвердзіла РІА "Новости" выкарыстанне спецсродкаў "дзеля спынення супрацьпраўных дзеянняў пратэстоўцаў", нібыта "пратэстоўцы спрабавалі нападаць на сілавікоў".

Светашумавыя гранаты не лічацца летальнай зброяй, але ж вельмі небяспечныя. У Беларусі ўжо былі выпадкі сур'ёзнага траўміравання ад іх, у тым ліку ампутавання канечнасцяў, чэрэпна-мазгавыя траўмы і іншыя. 

Вось тут жорсткае відэа разгону на Арлоўскай: сілавікі страляюць бяззбройным людзям прама ў спіны, людзі крычаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.