Вы тут

У Мінску можа з'явіцца гадзінны праязны на грамадскі транспарт

Фота: sb.by

У Мінску плануецца ўвесці гадзінны праязны білет на грамадскі транспарт. Пра такое новаўвядзенне дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў распавёў на сесіі Мінгарсавета, паведамляе БЕЛТА.

Канцэпцыю новага парадку аплаты праезду плануецца распрацаваць да канца гэтага года, заявіў Шкуратаў. З новым праязным пасажыр зможа неабмежавана карыстацца грамадскім транспартам на працягу 60 хвілінаў.