У Мінску ўвечары 7 снежня здарыўся буйны пажар на будоўлі стадыёна па вуліцы Ванеева. Па звестках ратавальнікаў, гарэлі марскія кантэйнеры. Пажар спачатку лакалізавалі на плошчы 1000 кв. м., а пасля ліквідавалі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Нацыянальны футбольны стадыён будуецца ўжо некалькі гадоў. Праект рэалізуе Кітай. Чакалася, што стадыён пабудуюць у 2023-м.

t.me/mchs112by
а у меня стадион горит pic.twitter.com/CGhc7f6Itm
— Ġŀåṁőửŕ Ĝøþηїqüę выкшталцôны (@kazzz_by) December 7, 2022