У Мінску будуць судзіць мужчыну за разбэшчванне 12 хлопчыкаў-падлеткаў

У Мінску будуць судзіць мужчыну за разбэшчванне 12 хлопчыкаў-падлеткаў

У Мінску будуць судзіць 53-гадовага мужчыну, якога абвінавачваюць у злачынствах супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Генпракуратура вывучыла справу і накіравала яе ў суд Партызанскага раёна сталіцы. Мужчына абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, распусных дзеяннях у дачыненні асобы, якая заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту, распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў, у тым ліку з выявай непаўналетняга, а таксама ва ўцягванні непаўналетніх у антысацыяльныя паводзіны.

Паводле матэрыялаў справы, ад дзеянняў гэтага мужчыны пацярпелі 12 хлопчыкаў-падлеткаў 1998-2001 года нараджэння. Усе эпізоды справы тычацца перыяду з ліпеня 2013 па жнівень 2017 года.

Абвінавачаны вывучаў спецыяльную літаратуру, каб ведаць дзіцячую псіхалогію. Выкарыстоўваў залішнюю даверлівасць і наіўнасць падлеткаў, іх схільнасць падпарадкоўвацца аўтарытэту і абмежаванасць жыццёвага досведу. Частаваў хлопцаў цыгарэтамі і спіртным.

Пракуратура прыйшла да высновы, што абвінавачанне абгрунтаванае і ёсць дастаткова доказаў вінаватасці мужчыны. Фігурант гэтай справы цяпер знаходзіцца пад вартай, паведамляе сайт Генпракуратуры.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі