"У Мінску беларусы сабраліся, каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку"

Еўрарадыё
Еўрарадыё

"У Мінску беларусы сабраліся, каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку" — так тэлеграм-канал "Пул Первого", звязаны з Адміністрацыяй прэзідэнта, інтэрпрэтаваў вулічныя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

7 снежня ў Мінску адбыліся пратэсты супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі з Расіяй. Спачатку ўздоўж праспекту Незалежнасці выстраіўся "жывы ланцуг", у якім людзі ўзяліся за рукі ў знак пратэсту супраць "шчыльнага саюзу". У 12.00 на Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі сотняў чалавек, якія пасля мітынгу і карагодаў вакол галоўнай ёлкі краіны прайшліся па вуліцах Мінска з транспарантамі і лозунгамі супраць інтэграцыі

8 студзеня беларусы зноў збіраюцца выйсці на Кастрычніцкую плошчу. У гэты дзень павінен быць падпісаны пакет дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" двух краін. У гэты дзень 20 гадоў таму быў падпісаны дакумент аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі