Вы тут

У Мінску перад прэзідэнцкімі выбарамі адмянілі футбольныя матчы

У Мінску адмянілі футбольныя матчы на 7 і 8 жніўня / Еўрарадыё

Беларуская федэрацыя футбола перанесла два матчы чэмпіянату краіны, якія павінны былі прайсці ў Мінску 7 і 8 жніўня. 

Гаворка ідзе пра гульні 21-га тура вышэйшай лігі сезона 2020 года. Матч "Дынама-Мінск" — "Смалявічы" перанесены з 7 на 14 жніўня. А сустрэча "Мінск" — "Славія-Мазыр" адбудзецца 12 жніўня замест 8-га.

Адпаведна, перанесеныя яшчэ дзве гульні. Матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі паміж "Дынама-Мінск" і "НФК Крумкачы" перанесены з 14 жніўня на больш позні тэрмін. А перанесены матч 9-га тура вышэйшай лігі паміж клубамі "Мінск" і "Нёман" (Гродна) перасунуты з 15 на 17 жніўня.

Сваё рашэнне кіраўніцтва АБФФ абгрунтавала спасылкай на пункт 5.5.4. артыкула 5 Рэгламенту чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. У гэтым пункце гаворыцца, што матчы могуць быць перанесеныя "ў выпадку форс-мажорных абставінаў". Якія менавіта абставіны паўплывалі на гэтае рашэнне, не паведамляецца. 

Раней Еўрарадыё распавядала, што аператар Ticketpro спыніў продаж квіткоў на сённяшні матч.

Мяркуецца, што гэта рэакцыя на ўчорашняе скандаванне стадыёна ў Салігорску на матчы "Шахцёра" і брэсцкага "Дынама" лозунга "Жыве Беларусь!". У жывым эфіры гэта бачылі і чулі тэлегледачы. З'явіліся заклікі прыходзіць на сённяшні матч на стадыён "Дынама". Нібыта, планавала там з'явіцца і кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.