Вы тут

У Мінску адчынілася і ў той жа дзень зачынілася выстава "Гэта дыягназ"

Мастацкая выстава ў Мінску працавала толькі адзін дзень

28 чэрвеня ў мінскай арт-прасторы "Factory" адчынілася выстава "Гэта дыягназ". Яе тэма — крытыка і тое, як глядач успрымае творчасць. 

Зладзілі выставу тры мастачкі — Віка Богуш, Ірына Малукалава і Zaza Kli. Сваім творам яны загадзя паставілі "дыягназ": дадалі да карцін ды інсталяцый каментары на стыкерах (ад "Не цепляет" да "А картины дорогие?").

Хаця планавалася, што выстава будзе працаваць да 10 ліпеня, зачынілася яна ў першы ж дзень. Ірына Малукалава, якая паведаміла пра закрыццё, не стала тлумачыць прычыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.