У Мінску адбыўся канцэрт класічнай музыкі, прымеркаваны да ўгодкаў БНР

Святочны канцэрт класічнай беларускай музыкі ў выкананні "Мінск-стар квартэта" адбыўся ў Мінску, у офісе Партыі БНФ.  Ён прымеркаваны да 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У прагарме прагучалі творы беларускіх і сусветных кампазітараў XVI-XX стагоддзяў. Закончыўся канцэрт выкананнем "Паланеза" Міхала-Клеафаса Агінскага. 

БелаПАН