У мінскім тралейбусе "заяц" пырснуў кантралёру пярцовым балончыкам у вочы

У мінскім тралейбусе "заяц" пырснуў кантралёру пярцовым балончыкам у вочы

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які нанёс траўму кантралёру грамадскага транспарту, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося 11 кастрычніка ў 18.35. Кантралёры зайшлі ў тралейбус №29 на прыпынку "Севастопальскі парк" і сталі правяраць праязныя дакументы. Адзін з пасажыраў адмовіўся паказваць квіток, таму кантралёры выйшлі разам з ім на прыпынак для далейшага разгляду. У нейкі момант мужчына дастаў з кішэні пярцовы балончык і пырснуў у твар кантралёру. Пасля гэтага ён уцёк у бок вуліцы Каліноўскага. Кантралёр атрымаў апёк твару.

Прыкметы мужчыны: на выгляд мае 45-50 гадоў, рост каля 180 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія, русыя. Быў апрануты ў чорную куртку, штаны цёмнага колеру, цёмныя чаравікі. Пры сабе меў чорную сумку.

Тых, хто ведае мужчыну на фота або мае інфармацыю пра здарэнне, просяць звяртацца ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста (вуліцы Бялінскага, 10), альбо па тэлефонах: 8-017-239-66 -32, 8-029-364-34-40, 8-017-280-02-02 або 102.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

У мінскім тралейбусе "заяц" пырснуў кантралёру пярцовым балончыкам у вочы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі