У Мінскім раёне двое юнакоў памерлі ад электратраўм

У Мінскім раёне двое юнакоў памерлі ад электратраўм

У Мінскім раёне двое юнакоў памерлі ад электратраўм. Як інфармуе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося апоўначы 6 кастрычніка. На чыгуначнай станцыі "Памыслішча" у аграгарадку Шчамысліца хлопцы пералазілі праз вагон грузавога цягніка і дакрануліся да высакавольтных дратоў, былі смяротна траўмаваныя электратокам. 18-гадовы жыхар Брэсцкага раёна памёр на месцы, а 17-гадовы навучэнец аднаго з ліцэяў Дзяржынска — у "хуткай" па дарозе ў бальніцу.

Вядома, што ўначы юнакі былі на станцыі ў кампаніі дзвюх дзяўчат. На нейкі час хлопцы сышлі, а пасля іх сяброўкі пачулі шум, які нагадаў гук падзення з вышыні чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі