Вы тут

У мінскім метро загінуў 26-гадовы мужчына

У мінскім метро / З архіву БЕЛТА

У мінскім метро загінуў 26-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося раніцай у панядзелак на станцыі "Пралетарская". Прэс-служба метрапалітэна паведаміла толькі пра "інцыдэнт з пасажырам", з-за якога часова быў спынены рух цягнікоў, а станцыю закрывалі на нейкі час.

Пазней Следчы камітэт паведаміў пра трагічны выпадак, на месцы працуюць следчыя, якія высвятляюць яго абставіны. Мужчына апынуўся на рэйках перад цягніком, які прыбываў на станцыю. Ён памёр на месцы здарэння.

Следчы ў метро / СК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.