У мінскім гандлёвым цэнтры скралі зоамабіль-мядзведзіка (відэа)

Незвычайны крадзеж адбыўся ўвечары 6 траўня ў гандлёвым цэнтры па вуліцы Каменнагорскай у Мінску. Як паведамляе сайт сталічнай міліцыі, каля 22.30 невядомы малады чалавек скраў дзіцячы зоамабіль коштам каля 15 мільёнаў рублёў.

Камеры відэаназірання зафіксавалі хлопца ў сінім спартыўным касцюме. Размаўляючы па мабільніку, ён прысеў на дзіцячы электрамабіль у выглядзе мядзведзіка. Адштурхоўваючыся нагамі, хлопец пакатаўся на мядзведзіку па фае а потым выехаў на вуліцу. Потым ён знік у невядомым напрамку.

Міліцыя просіць тых, хто пазнаў маладога чалавека на відэа ці мае інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, паведаміць у Фрунзенскае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8 (044) 581-11-26, 8 (017) 257-02-02.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі