У мінскім аэрапорце медыкі вучыліся выяўляць пасажыраў з чумой
![У мінскім аэрапорце медыкі вучыліся выяўляць пасажыраў з чумой](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/665_1.jpg.webp?itok=LpQpX4wj)
У Нацыянальным аэрапорце Мінск медыкі вучыліся выяўляць пасажыраў з чумой. Паводле легенды, адзін з тых, хто прыляцеў у Беларусь, быў ёй заражаны. Спецыялісты арганізавалі кантроль у зале прылёту — выяўлялі ў пасажыраў сімптомы інфекцыйнага захворвання.
Як паведамляюць "Мінск-навіны", навыкі адпрацоўвала санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы, медработнікі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама медработнікі медыцынскай службы грамадзянскай авіяцыі і супрацоўнікі службаў аэрапорта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.