У мінскіх парках з'явіліся ўстаноўкі для адпалохвання варон

Устаноўкі для адпалохвання варон ўжываюцца ў мінскіх парках. Гэтыя спецыяльныя прыборы купілі ў ЗША. Зрабіць гэта гарадскім службам сталіцы параілі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук, якія на працягу двух гадоў вывучалі гэтую праблему. Паведамляецца, што ўстаноўкі перадаюць у акустычным дыяпазоне трывожныя крыкі птушак.

Раней у сталіцы для барацьбы з варонамі выкарыстоўвалі пасткі, але яны аказаліся малаэфектыўнымі. А на самы радыкальны крок, які шырока ўжываецца ў свеце - вынішчэнне варонаў - у Мінску пакуль не ідуць.

Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", папуляцыя варон у сталіцы складае каля 50 тысяч птушак.