У Мінскай вобласці ў дачыненні да афіцэра распачалі крымінальную справу

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці атрымала з пракуратуры крымінальную справу, распачатую ў адносінах афіцэра. Яго падазраюць у "перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам".

Як паведаміў БЕЛТА Павел Кузьміч, старэйшы пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Мінскай вобласці, пад следствам знаходзіцца камандзір роты. Восенню мінулага года ён на тэрыторыі вайсковай часткі (якой менавіта, не паведамляецца) збіў двух вайскоўцаў тэрміновай службы, нанёс ім цялесныя пашкоджанні. Падкрэсліваецца, што афіцэр хацеў прадэманстраваць сваю "ўяўную перавагу" над падначаленымі.

Адзначаецца, што камандзір роты парушыў патрабаванні статута ўнутранай службы і дысцыплінарнага статута Узброеных Сілаў. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Здымак з архіву. Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі