У Мінсельгасхарчы распавялі пра ўраджай 2023 года ў Беларусі

"Экстрэмальныя пагодна-кліматычныя ўмовы"

"Экстрэмальныя пагодна-кліматычныя ўмовы" / pixabay.com

У Мінсельгасхарчы распавялі пра ўраджай 2023 года ў Беларусі. Збожжа з улікам кукурузы сабралі 7574,7 тысячы тон (для параўнання, ураджай у невялікай Літве склаў каля 7 млн тон). Гэта на 9,3% менш, чым у 2022-м.

"Экстрэмальныя пагодна-кліматычныя ўмовы, якія склаліся ў гэтым годзе, у прыватнасці павышанае выпадзенне ападкаў (больш за 300% да нормы) і паніжаныя тэмпературы паветра і глебы ў вясновы перыяд, а таксама працяглая адсутнасць ападкаў у траўні-чэрвені, адбіліся на ўраджайнасці шэрагу сельскагаспадарчых культур", — так тлумачаць сітуацыю чыноўнікі.

У Мінсельгасхарчы паведамляюць і пра поспехі. Напрыклад, сёлета ў "грамадскім сектары" накапалі 1175,9 тысячы тон бульбы. Гэта на 8,7% больш, чым год таму. Рапса сабралі больш на 11,5%, цукровых буракоў — на 12,7%. А вось гародніны менш на 6,8%. Збор ільновалакна склаў толькі 78,2% да ўзроўню мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі