Вы тут

У Мельбурне балельшчыцы ледзьве не пабіліся за павязку Арыны Сабаленка (відэа)

Reuters

У Мельбурне балельшчыцы ледзьве не пабіліся за павязку беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленка. У другім крузе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі яна абыграла Кэці Боўлдэр з Вялікабрытаніі — 6:3, 6:4. Калі стужка для валасоў Арыны паляцела ў натоўп балельшчыкаў, за яе схапіліся дзве жанчыны, і ніхто з іх не хацеў саступаць. На відэа, якое з'явілася ў Twitter, можна пабачыць, што ў руках адной з балельшчыц быў чырвона-зялёны сцяг.

У выніку ахоўнікі забралі ў жанчын "трафей", а іх вывелі з трыбуны.

Арына Сабаленка / Reuters

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 16.01: