Сабаленка таксама выйшла ў трэці круг Australian Open

Reuters
Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open, абыграўшы ў другім крузе Кэці Боўлдэр (99) з Вялікабрытаніі. Матч скончыўся з лікам 6:3, 6:4 на карысць беларускі. Раней, як паведамляла Еўрарадыё, у трэці круг спаборніцтваў выйшла яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч (33).

У 1/16 фіналу Арына Сабаленка сустрэнецца з Амандай Анісімавай, якая выступае за ЗША і займае 87-е месца ў рэйтынгу WTA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі