У матчы "Генгам" — "Дынама" (Мінск) букмекеры ставяць на французаў

6 лістапада ў матчы 4-га тура групавога этапу Лігі Еўропы мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з французскім "Генгамам". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак а 23-й гадзіне паводле беларускага часу. Букмекеры вызначаюць у якасці фаварыта французскі клуб, інфармуе "Прессбол".

"Марафон" прапануе наступныя каэфіцыенты: перамога "Генгама" — 1.7, нічыя — 3.7, перамога "Дынама" — 6.2.

"William Hill" выставілі на перамогу французскага клуба каэфіцыент 1.7, нічыя ў матчы — 3.3, вікторыя "Дынама" — 6.0.

Нагадаем, што на "Барысаў-Арэне" "Дынама" і "Генгам" згулялі ўнічыю 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі