У Маскве заявілі, што Беларусь апынулася ў няпростым фінансавым становішчы

У Маскве заявілі, што Беларусь апынулася ў няпростым фінансавым становішчы

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў не выключае, што ўлады Беларусі атрымаюць фінансавую падтрымку. "Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы, цытуе яго словы ria.ru. — Таму... розныя пытанні абмяркоўваюцца падтрымкі... Не выключаю, што нейкія віды падтрымкі мы зможам пры неабходнасці аказаць нашым беларускім партнёрам".

Пры гэтым Сілуанаў падкрэсліў, што "цяпер самая галоўная задача... накіравана на тое, каб стымуляваць працэс інтэграцыі, падпісанне так званых... стратэгічных планаў па інтэграцыі эканомік".

Пад "няпростым фінансавым становішчам" расійскі міністр відавочна меў на ўвазе наступствы заходніх санкцый.

Заява Антона Сілуанава прагучала напярэдадні сустрэчы ў Маскве Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, запланаванай на 9 верасня. Лукашэнка анансаваў толькі абмеркаванне сітуацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і Афганістане. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што акцэнт будзе зроблены на "двухбаковых расійска-беларускіх адносінах". Па яго даных, падпісанне дакументаў не плануецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі