У Маскве сустрэнуцца прэм'еры Кабякоў і Мядзведзеў

У Маскве сустрэнуцца прэм'еры Кабякоў і Мядзведзеў

У Маскве 30 сакавіка сустрэнуцца прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і яго расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўраду Уладзіслаў Сычэвіч. Адзначаецца, што яны абмяркуюць "актуальныя пытанні ўзаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і ў інтэграцыйных аб'яднаннях" Беларусі і Расіі.

Як вядома, паміж краінамі дагэтуль застаецца неўрэгуляванымі пытанні паставак газу і нафты. Перыядычна ўзнікаюць праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расію. Таму не дзіўна, што ў пачатку сакавіка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савету, якое прайшло ў Бішкеку, не абышлося без узаемных прэтэнзіяў з боку Беларусі і Расіі. Кабякоў заявіў, што нявырашаныя беларуска-расійскія праблемы перашкаджаюць нашай краіне ўдзельнічаць у шматбаковых інтэграцыйных працэсах. У адказ расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што краіны ЕАЭС атрымалі ільготныя кошты на газ толькі дзякуючы свайму сяброўству ў гэтай арганізацыі. Таксама ён сказаў, што "тут ніхто нікога сілком не трымае".

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка 29-31 сакавіка будзе знаходзіцца з візітам у Туркменістане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі