Лукашэнка пяты раз наведае з афіцыйным візітам Туркменістан

Лукашэнка пяты раз наведае з афіцыйным візітам Туркменістан

Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Туркменістан. Ён прызначаны на 29-31 сакавіка. У Ашхабадзе ў чацвер кіраўнік Беларусі правядзе перамовы з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым. Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Мяркуецца, што Лукашэнка і Бердымухамедаў паўдзельнічаюць у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў беларускага пасольства ў Туркменістане. Таксама яны наведаюць Гарлыцкі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў дадуць старт працы завода.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў быў з афіцыйным візітам (чацвёртым) у нашай краіне ў снежні 2016 года. Ён дамовіўся з Аляксандрам Лукашэнкам актывізоўваць супрацоўніцтва "па ўсіх накірунках". Кіраўнік Беларусі наведваў Туркменістан чатыры разы, заўтра пачнецца пяты візіт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі