Мядзведзеў прыгразіў павысіць кошты на газ краінам, якія выйдуць з ЕАЭС

Мядзведзеў прыгразіў павысіць кошты на газ краінам, якія выйдуць з ЕАЭС

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савету, якое адбываецца ў Бішкеку, не абышлося без узаемных прэтэнзіяў з боку Беларусі і Расіі. Кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў заявіў, што нявырашаныя беларуска-расійскія праблемы перашкаджаюць нашай краіне ўдзельнічаць у шматбаковых інтэграцыйных працэсах. У адказ расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў намякнуў, што гэтыя словы падобныя да шантажу, перадае tvc.ru.

Мядзведзеў дадаў, што краіны ЕАЭС атрымалі ільготныя кошты на газ толькі дзякуючы свайму сяброўству ў гэтай арганізацыі. І на заўвагу Кабякова, што ў ЕАЭС няма рэальных поспехаў у інтэграцыі, кіраўнік расійскага ўраду адказаў: "Тут ніхто нікога сілком не трымае".

Раней паведамлялася, што Кабякоў на сустрэчы ў Бішкеку выказаў заклапочанасць праблемамі ў нафтагазавай сферы паміж Мінскам і Масквой і бяздзейнасцю Еўразійскай эканамічнай камісіі ў гэтай сферы. Таксама беларускі прэм'ер патлумачыў, што Аляксандр Лукашэнка не паехаў на нядаўні саміт ЕАЭС з-за "важкіх прычынаў" у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй. "Мы вымушаныя канстатаваць, што двухбаковая нарматыўная база не выконваецца", — заявіў Кабякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі