Кабякоў заклапочаны праблемамі ў нафтагазавай сферы між Мінскам і Масквой

Кабякоў заклапочаны праблемамі ў нафтагазавай сферы між Мінскам і Масквой

Беларускі ўрад вельмі заклапочаны неўрэгуляванымі праблемамі ў нафтагазавай галіне паміж Расіяй і нашай краінай. З такой заявай прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выступіў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савету ў Кыргызстане 7 сакавіка. 

На яго думку, як перадаюць расійскія СМІ, гэтая праблема перашкаджае развівацца агульнаму рынку ЕАЭС. Кабякоў выказаў заклапочанасць тым, што Еўразійская эканамічная камісія бяздзейнічае ў гэтай праблеме.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савету адбываецца ў Бішкеку — сталіцы Кыргызстану. У ім прымаюць удзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Арменіі, а таксама старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі