У Маскве праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі


Як інфармуе БЕЛТА, міністры "выказалі задавальненне станам супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў знешнепалітычнай сферы". Макей і Лаўроў пацвердзілі "наяўнасць узгодненых пазіцый" па нейкіх актуальных пытаннях "развіцця міжнародных адносінаў і асноўных накірункаў еўразійскай інтэграцыі". Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.



Як вядома, Беларусь не прызнала анэксію Расіяй Крыма. Аляксандр Лукашэнка раней выказаўся наконт таго, што Крым стаў расійскім "дэ-факта". Тым не менш, падчас галасавання ў ААН Беларусь не падтрымала рэзалюцыю з асуджэннем расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Крыме.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі